Штогод 30 чэрвеня ў нашай рэспубліцы адзначаецца дзень эканаміста. Работнікі, занятыя ў гэтай сферы, плануюць і кантралююць фінансавыя патокі прадпрыемстваў і арганізацый, іх праца адказная, карпатлівая і прэстыжная. У нашым наступным сюжэце мы раскажам вам пра спецыяліста, які прапрацаваў у гэтай сферы амаль 30 гадоў і ведае аб гэтай прафесіі калі не ўсё, то шмат чаго - галоўнага эканаміста ААТ «Гавяды-агра» Жанну Ляшчынскую.
Hide player controls
Hide resume playing