Наш канал в социальных сетях: Ледзяныя вятры з поўначы ды гарачыя з поўдня наганялі хмары на блакітныя нябёсы Полацкага княства. На нашы землі напалі рыцары-крыжакі. Яны рабавалі гарады і вёскі, забіралі людзей у палон. Супраць крыжацкай пагрозы разам выступілі многія славяне і балты. Балты — гэта продкі сучасных літоўцаў і латышоў. Так у 13 стагоддзі беларускія і літоўскія землі аб’ядналіся ў адну дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае. Яго цэнтрам першапачаткова стаў горад Навагрудак. У 14—15 стагоддзях барацьбу супраць крыжакоў узначаліў вялікі князь Вітаўт, які стаяў на чале княства. З малых гадоў Вітаўт вучыўся трымаць у руках зброю, сядзець на кані. У далейшым гэта яму спатрэбілася. У гады яго кіравання дзяржава дасягнула сваёй найбольшай велічы і магутнасці. У 1410 годзе Вітаўт павёў свае войскі на нямецкіх рыцараў. Каля вёскі Грунвальд (што азначае «зялёны лес») Вітаўт сустрэўся са сваім братам, польскім каралём Ягайлам. Яны пачалі бой з крыжакамі. Праціўнікі сышліся ў жо
Hide player controls
Hide resume playing