Палітычная восень атрымліваецца вельмі гарачай. З аднаго боку нам анансавалі падпісанне “саюзных праграм” па інтэграцыі Беларусі і Расіі ды распачалі актыўную інфакампанію па рэкламе канстытуцыйнага рэферэндуму. А з іншага — у ЕС ідзе падрыхтоўка пятага пакету санкцый, а Беларускае аб’яднанне рабочых аб’явіла агульнанацыянальную забастоўку з 1 лістапада. І ўсё гэта адбываецца на фоне значнага пашырэння ваеннага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Абмяркоўваем гэта з кіраўніком Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў, палітолагам Арсенем Сівіцкім. 01:30 Чарговая інфармацыйная вайна: звычайная справа ці ёсць нешта новае і большае? Пачатак новага крызісу паміж Мінскам і Масквой 06:30 На якія крокі можа пайсці Масква, калі Лукашэнка не падпіша інтэграцыйныя карты? Эканамічныя цяжкасці, газавы шантаж, непрызнанне вынікаў рэферэндуму 15:40 На якую прарасійскую партыю паставіць Крэмль? “Армянскі варыянт” у Беларусі 20:30 Інтэрв'ю Ціханаўскай “Эху Москвы”: што гэта значыць? Крэмль шукае кантакт з дэ
Hide player controls
Hide resume playing