Для кліентаў было важна ў кватэры стварыць утульную прастору для жыцця з атмасферай Iталii. Вытанчанасць і прастата, выяўленая ў мяккіх адценнях – гэта характэрная асаблівасць кватэры. Таксама асобная ўвага надаецца тэкстурам i матэрыялам. Напрыклад, дэкаратыўная тынкоўка ў спальні паўтарае матывы карцін мастака Марка Ротко. Ідэя гэтага праекта крыецца ў атмасферы і адчуваннях - пачуцці дому, блізасці любімых людзей, супакоі і ціхамірнасці. Праект ужо рэалізаваны, але гатовага фотасэта пакуль няма. Таму прапануем Вам атрымаць асалоду ад візуалізацыi праекта HYGGE FLAT. Студыя: Zrobym architects Кiраўнiк праекта: Андрусь Bezdar Архiтэктар: Кацярына Рулінская Размяшчэнне: вул. Караля, Мінск, Беларусь Плошча: 145 м.кв. Год праектавання: 2017 Год рэалізацыі: 2017
Hide player controls
Hide resume playing