У чарговым выпуску Лукашэнка ўгаворвае міністра фінансаў Расіі Аляксея Кудрына выдзеліць яму крэдыт. «І пусть севодня я ніхто, і пусць твердзят цебе, што я — таво. Но! Дай мне хоць на дзень, дай мне хоць на ноч. Дай мне хоць адзін транш. І ты паймёш!» — спявае Лукашэнка, прытанцоўваючы ў кабінеце Кудрына. Але грошай не атрымлівае і накіроўваецца да Берлусконі. «Ну ладна, ані там в Маскве все бесталковые», — угаворвае ён Сільвіё. Ды безвынікова…
Hide player controls
Hide resume playing