27 сакавіка ў цэнтры гораду быў затрыманы Алесь Герасіменка, намесьнік дырэктара бізнэс саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага. Падчас затрыманьня сілавікі пагражалі яму агнястрэльнай зброяй. У турме на Акрэсьціна і ў Жодзіна Алесь сутыкнуўся як з ужо «звыклымі» нязручнасьцямі, як тое адсутнасьць матрацаў, перапоўненасьць камэраў і штодзённыя «расьцяжкі», так і з сапраўднымі катаваньня: чалавек з хворымі каленямі ўпаў і разьбіў галаву пасьля таго, як яго прымушалі прысядаць, а іншаму, які адмовіўся наступаць нагамі на бел-чырвона-белы сьцяг, паламалі руку. #Акрэсціна #турма #РадыёСвабода 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Hide player controls
Hide resume playing