Тэмпературны рэжым пачатку студзеня перавышае кліматычную норму на 7 градусаў. У шэрагу рэгіёнаў і гарадоў вобласці пабіты тэмпературныя рэкорды. У прыватнасці, у Бярэзінскім запаведніку, Полацку, Лепелі, Докшыцах, Езярышчы ўстаноўлены максімумы тэмператур. Першы месяц зімы сёлета аказаўся вышэй кліматычнай нормы на 4 градусы і стаў адным з самых цёплых за апошнія 30 гадоў. Усплёск цяпла быў настолькі актыўным, што 29 снежня ў Віцебску абнавіліся рэкорды сярэднесутачнай тэмпературы і максімальнай тэмпературы паветра за ўсе гады метэаназіранняў. Яна склала 5 градусаў. Анамальна цёплы характар надвор'я справакаваў пад'ём вады ў рэках. У прыватнасці, узровень вады ў Заходняй Дзвіне зараз перавышае сярэднія шматгадовыя значэнні. Тым не менш, як адзначаюць спецыялісты, ён не з'яўляецца крытычным. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Hide player controls
Hide resume playing