Чаму выкладзены ў сацыяльных сетках запіс размовы рэдактаркі адзелу культуры «Советской Белорусии» і журналіста «Эўрадыё» стаў гітом байнэту? Ці была індыкатарам скандалу беларуская мова? Якія наступствы можа мець публікацыя запісу размовы, зробленага без дазволу? У якіх выпадках узьнікае карпаратыўная салідарнасьць? Гэта на «Свабодзе бяз гальштукаў» абмяркоўваюць Ганна Соўсь, Алена Ціхановіч, Сяргей Дубавец і Віталь Цыганкоў.
Hide player controls
Hide resume playing