У 2020-м споўніцца 280 гадоў са дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана, беларускага шляхціча і дэпутата Сейма Рэчы Паспалітай часоў першага падзела, Нацыянальнага героя Польшчы. Рэйтан і нарадзіўся, і памёр у вёсцы Грушаўка пад Ляхавічамі. Неўзабаве там пачнецца рэстаўрацыя сядзібы рода Рэйтанаў. а ў 2020 годзе там жа з’явіцца і помнік самаму знакамітаму ўраджэнцу тых мясцін. Як будзе выглядаць сядзіба Рэйтанаў пасля рэстаўрацыі? Колькі каштуе праект? І хто вылучыў грошы на яго? Пра гэта і не толькі ў жывым эфіры
Hide player controls
Hide resume playing