Мерада - Ваяр святла ВАЯР СВЯТЛА (муз.С.Крамер, сл.А.Крамер) 1. Дзе рака бяжыць сярод узгоркаў Дзе лес шуміць і кліча яр Жыве народ Зямлёю Продкаў Бароніць іх спакой Ваяр 2. Ці то ўжо было, ці можа будзе Зямля гукне: бяда прыйшла! Ізноў ідуць за праўду людзі Ты іх вядзеш, Ваяр Святла ПРЫПЕЎ: За гэта неба, За волю свету Сэрца згарыць да тла Адыйдзе цемра, Бо з намі ВеРа І з намі Ваяр Святла, Ваяр Святла… РЭЧЫТАТЫЎ: Безліч стагоддзяў прайшло з той пары, як нарадзіўся Ваяр…Безліч крумкачоў кружляла над палямі бітвы…А зараз…зараз застаўся толькі крык сокала ў небе, як напамін, але… 3. Покліч той званом абудзіць, Душу ачысціць дабяла Бо, бачыш, зноў ідуць за праўду людзі Ты іх вядзеш, Ваяр Святла! ПРЫПЕЎ. БРЫДЖ: Жыве стагоддзяў хуткі бег, Ляціць твой конь да той пары Пакуль тваю душу вядзе І будзіць… сакаліны крык…!
Hide player controls
Hide resume playing