Чаму гісторыкі не раз пратэставалі супраць зносу гістарычнай забудовы Новага Свету, раёну ў цэнтры Горадні? У чым яго вартасць? І чаму ўлады працягваюць разбураць старыя дамы? Паводле ўмоваў Рыжскай мірнай дамовы 1921 года, Горадня адышла да Польшчы. Пасля 7 ваенных гадоў горад пачаў расці, таму побач з будынкамі часоў Расейскай імперыі ўзніклі новыя, на польскі манер. Якія дамы ў Горадні будавалі палякі? Чаму пры паляках ўзводзілі галоўным чынам драўляныя, а не мураваныя будынкі? Чаму адна са сценаў драўлянага дому мусіла быць каменнаю? Каму аддалі камуністы дамы польскіх афіцэраў? Як звязаныя казка “Тры таўстуны“ і Горадня? Чаму гарадзенцы ўскладалі кветкі пад нямецкаю шыльдаю часоў акупацыі?
Hide player controls
Hide resume playing