Падпісвайцеся на наш сайт, саціяльныя сеткі і Telegram: ► ► ► ► ► Вілейшчына надзіва багатая на самыя розныя помнікі даўніны. І пачнем мы знаёмства з ёй з невялікай вёскі Старынкі, якая знаходзіцца прыблізна ў 60-ці кіламетрах на поўнач ад беларускай сталіцы. Назва гэтай вёскі як бы намякае на багатую і цікавую гісторыю. І, паверце, яна вас не расчаруе. І сёння мы пагаворым пра яе самыя цікавыя моманты, а менавіта пра тое, чаму ж ў 17-ым стагоддзі Старынкі мелі міжнародную вядомасць, пашукаем месца, дзе, згодна з паданнямі схаванае золата Напалеона, а таксама паглядзім на галоўную архітэктурную адметнасць гэтай вёскі – рэшткі старадаўняй шляхецкай сядзібы. Упершыню на старонках дакументаў Старынкі з’яўляюцца ў 1582-ім годзе як мястэчка ва ўладанні троцкага ваяводы Стэфана Збаражскага. Але ўскосныя дадзеныя сведчаць пра тое, што яшчэ ў 1540-ым годзе ў Старынках жыла пані ваяв
Hide player controls
Hide resume playing