Верш Эдзі Агняцвет «Саўка за сталом» для конкурсу «Вымаўляты» чытае дзяўчынка з вёскі Мышкавічы Ульяна Бабіч, 6 гадоў. Падрабязней пра конкурс тут: запрашае бацькоў і іх дзетак да ўдзелу ў конкурсе «Вымаўляты». Каляды ўжо блізка і час рыхтавацца да іх як бацькам, так і дзеткам. Пагадзіцеся, што будзе цудоўна ад дзетак на ранішніках і ялінках пачуць вершы па-беларуску. Кагосьці гэта здзівіць, хтосьці ўсміхнецца, але абыякавых не будзе! Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Эдзі Агняцвет «Саўка за сталом» Ляжаць ля талеркi, вiдэлец i нож. Дзве чыстыя лыжкi ляжаць. - Ну і што ж? Ляжаць – хай ляжаць, iх не буду чапаць. Яны ж не чапаюць мяне i маўчаць. З талеркi ён сёрбае крупнiк – ой-ой! Кавалачак мяса хапае рукой. Ён пальцамі ловіць у шкл
Hide player controls
Hide resume playing