Віцебская вайсковая часць 5524 адзначыла дзень утварэння ўнутраных войскаў Беларусі. Сёння Віцебскае падраздзяленне ахоўвае грамадскі парадак, канваіруе зняволеных, выяўляе і размініруе выбуховыя прадметы. Службу ў часці нясуць больш за 1200 байцоў. Летась мясцовыя сапёры знішчылі больш за 16 тысяч выбуховых прыстасаванняў. Ёсць падстава для гонару і ў кінолагаў. У 2016-ым з дапамогай службовых сабак яны канфіскавалі каля 400 грамаў наркотыкаў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing