Парк гісторыі Сула – Вялікае княства Сула – мае шмат шыкоўных рэчаў, якія адлюстроўваюць нашу гісторыю, культурную спадчыну беларусаў. Сёння працягнем шукаць радасці жыцця ў нашай спадчыне. А дакладней, паспрабуем разгадаць пасыл, які зашыфраваны ў народнай творчасці, якая з’яўляецца культурнай спадчынай беларусаў. Будзем разглядаць ўзоры – беларускія арнаменты. Нашыя продкі выкарыстоўвалі іх ва ўсіх прадметах побыту, асабліва: беларускія рушнікі, беларускія выцінанкі, беларускія вышыванкі. Сёння некаторыя з беларускіх арнаментаў можна ўбачыць на вышымайках, кашальках, налепках. Асабліва папулярныя зараз беларускія вышымайкі. Выкарыстоўваць гэтыя сучасныя рэчы – стылёва і важна. Але пры гэтым трэба дакладна ведаць, што абазначаюць гэтыя арнаменты. І якія з іх адпавядаюць радасці, шчасцю, багаццю. Стаўце падабайкі, націскайце званочкі, рабіце падпіску. Такім чынам, будзем разам захоўваць беларускае! --- Радасці жыцця - відэаблог Надзеі Скараход з фокусам увагі на добрых навінах, якія адбываюцца кожны дзе
Hide player controls
Hide resume playing