4 сакавіка наша парафія, апекуном якой з'яўляецца св. Казімір, святкавала свае імяніны. Вернікі віталі дастойных гасцей: Яго Эксцэленцыю кс. бп. Юрыя Касабуцкага - галоўнага цэлебранта адпустовай святой Імшы, Маладзечанскага дэкана кс. прэлата Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага, кусташа Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў а. Сяргея Мацюшонка, шаноўных святароў, братоў капуцынаў, сясцёр з суседніх парафій. Спецыяльна да свята, а таксама з нагоды 20-гадовага юбілею атрымання дазволу на будаўніцтва нашага касцёла, парафіяльная тэатральная група падрыхтавала гістарычна-тэатралізаваную імпрэзу на тэму “Страчаная спадчына. Надзея. Вера. Любоў”, якая была прадстаўлена ўвазе гледачоў а 17 гадзіне, перад св. Імшой. Аўтары і артысты запрасілі прысутных у своеасаблівую пілігрымку, падарожжа ў часе па родных мясцінах. Перад вачыма прысутных у непарыўнай сувязі прайшлі эпохі, лёсы людзей і святынь ад паганскіх часоў аж да цяперашняга часу, калі
Hide player controls
Hide resume playing