Гэта “Ладны пераклад“, дзе мы мяняем рускія ўстойлівыя выразы на нашы родныя, найлепшыя, ды знаёмім вас, якія бываюць беларускія прымаўкі ды прыказкі, мы вучымся думаць па беларуску і слухаем, як цудоўна гучыць наша родная беларуская мова. Мы працягваем вынаходзіць скарбы нашай роднай мовы. У нас сёння моўны дэтэктыў – будзем даследаваць беларуския прымаўкі ды прыказкі! Дакладней, адну прыказку. Таму наС чакаюць віртуальныя моўныя вандроўкі ў прасторы і часе. А пачалося ўсё з адной прыказкі: “Рукі доўгія, бы ў капыльскага злодзея“. З’явілася яна ў Слуцку. Чаму ж менавіта пра Капыль тут узгадваецца? Ніхто не змог гэтага растлумачыць, таму засталося адно – звярнуцца да гісторыі Слуцка і Капыля. Аказалася, што гэтыя старажытныя беларускія гарады, вядомыя яшчэ з часоў саюзу дрыгавічаў, у XIV-XVI ст.ст. былі спаборнікамі за права лічыцца сталіцай тых земляў, што належалі князям роду Алелькавічаў! То Слуцк зробіцца галоўным, то Капыль. У залежнасці ад таго, дзе чарговы князь-наступнік сядзе. Маладзейшаму брату т
Hide player controls
Hide resume playing