Словы: Віталь Карпанаў Музыка: Віталь Карпанаў Слухаць тут : Лістападам восень Мілай быць хацела, Дываны пяшчоты Слала на траве. Толькі абяцанні Ў вырай адляцелі, І застаўся толькі Вобраз ў галаве. А зіма - сяброўка Дыхала марозам, І пачуцці зніклі, Быццам не было. І ляцелі снегам Лютыя пагрозы, Хоць і хвалявала- Толькі ўсё прайшло. Прыпеў: За паўгадзіны да вясны Я аб каханні бачыў сны. Цябе за рукі я трымаў, Нібы анёл ў сне лятаў. За паўгадзіны да вясны, Нам аб каханні сняцца сны. І марыць кожны чалавек, Сустрэць каго і каб навек! Маразы мінулі, Змоўклі ўсе завеі. І цяплом кранула Сонца трапяткім, Абудзіла сэрца Гушканне арэляў. Раптам паратункам Стала ты маім. Бо твая ўсмешка Ў хмурны дзень сагрэла. Я хацеў імгненнем Гэтым вечна жыць. І вясна раптоўна Думкі зразумела І сказала ціха: “Быць каханню! Быць!“ Аранжыроўка гурт “Дразды“: Ілля Немыцька - баян, Сяргей Храмцоў - бас-гітара, Андрэй Маўрын - ударныя, Раман Гарбацкі - электра-гітара, Канстанцін Цеўрызаў - саксафон. Над гукам працавалі: Слава Трыбухоўскі, Дзмітры Білаш Арганізацыя канцэртаў: 375447671273
Hide player controls
Hide resume playing