8 лютага ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі выступіць адна з найбольш выбітных джазавых вакалістак Польшчы, лаўрэат шматлікіх узнагарод, кампазітар, аўтар тэкстаў, спявачка, адораная надзвычай арыгінальным, пачуццёвым голасам, якая свабодна адчувае сябе ў розных музычных жанрах – КРЫСТЫНА СТАНЬКА /KRYSTYNA STAŃKO/. Разам з ёй на мінскую сцэну выйдуць знакамітыя музыкі: Пётр ЛЕМАНЬЧЫК /Piotr Lemańczyk/ кантрабас Дамінік БУКОЎСКІ /Dominik Bukowski/ электраксілафон, калімба Тайлер ХОРНБІ /Tyler Hornby/ ударныя / Канада К. Станька, Д. Букоўскі і П. Леманьчык працуюць разам на працягу многіх гадоў, яны запісалі і выдалі шматлікія альбомы, выканалі сумесна вялікую колькасць канцэртаў як у Польшчы, так і за мяжой. У 2015 г. пасля восеньскага канцэртанага тура па Канадзе ў склад квартэта быў запрошаны знакаміты канадскі барабаншчык Тайлер Хорнбі. Арыгінальнасць гурта вызначаюць не толькі выдатныя здольнасці музыкаў, але перадусім непаўторнае ўнікальнае сугучча кантральта, вібрафона, кантрабаса і барабанаў
Hide player controls
Hide resume playing