-Во-о-о-жык! Яны сустракаліся кожны вечар, пілі гарбату з малінавым сочывам, глядзелі на неба і лічылі зоркі. Але аднойчы Вожык, ідучы праз лес да свайго сябра, згубіўся ў тумане... Так, вы дакладна здагадаліся! Сёння, 23 снежня, у гэты туманны дзень Маляваныч прадстаўляе першую серыю аповедаў пра Вожыка і ягонага сябра Мядзведзіка паводле Сяргея Казлова, сцэнарыста ўсімі любімага з дзяцінства мультыплікацыйнага фільма Юрыя Нарштэйна. Упершыню на беларускай мове: - Вожык у тумане - Калі мяне зусім няма - Зімовая кветка Сустракаем герояў у 19:30 і цешымся малюнкамі Андруся Такінданга Спяшайцеся рабіць цуд на Каляды ды падтрымлівайце дзеячаў культуры, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: #BY_CULTURE
Hide player controls
Hide resume playing