Кліп РСП: прэм’ера! UPD “Дажэ ёсьць рычажок, ідэнцічны з мужскім“ Мы падрыхтаваліся да ідэалагічных порнавойн, таму спецыяльна для вас выклалі сюды кліпак (тыкаць у вялікую белую кнопку з надпісам “Download“, пачакаць, а потым зноў тыкнуць). Сёньня на сайце і на сэрвісе Youtube была заплянаваная прам’ера кліпу гурта “Разьбітае сэрца пацана” “Wall-e”. Але на ютубе кліп пратрымаўся ўсяго некалькі гадзін. Прэзэнтаваны ў офлайне ў менскай галерэі “Ў” яшчэ 25 верасьня, кліп “Wall-e”, дзякуючы свайму скандальнаму відэашэрагу, ужо набыў статус культурнага must see. Аднак сэрвіс Youtube, які належыць кампаніі Google, мала хваляваўся наконт экспэрымэнтальных мастацкіх вартасьцяў кліпу, і літаральна празь некалькі гадзін ратацыі відэа было зьнятае са спасылкай на “парушэньне правілаў карыстаньня”. Насамрэч, неабазнаныя гледачы могуць вырашыць, што адзіная выбітнасьць гэтага відэа - аголеныя саромныя часткі целаў музыкаў. Але на гэта мы раім зьвярнуць увагу ў апошнюю чаргу. Кліп, рэжысэрам якога выступіў Макс Сіры, зьняты адным планам (бяз мантажу!) на фотаапарат canon 5D mark II за адную ноч у хатцы ў цэнтры Менску. Ня ведаем, каму было складаней: апэратару глядзець на дзікія танцы цягам ночы ці мастаку, які размалёўваў целы пацаноў у стылі robo corpse paint (гл. гурт Kiss, мульты “Футурама“ і “Wall-e“). Акрамя саміх удзельнікаў гурта, у кліпе “ва ўсёй красе“ зьняўся вядомы ў музычных колах гукарэжысэр Андрэй Жукаў. Паказальна, што за некалькі начных гадзінаў, што кліп правісеў на Youtube, яго праглядзілі каля 200 карыстальнікаў. “Разбітае сэрца пацана“ - Wall-e Рэжысэр - Макс Сіры Апэратар - Паліна Казыбаева Харэаграфія - Марына Юрэвіч Бодзі-арт - Дзяніс Волкаў Арыгінал:
Hide player controls
Hide resume playing