Падтрымаць рэпрэсаваных культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - Напярэдадні Тыдня беларускай культура, абвешчанага Беларускай Радай Культуры з 5 па 11 ліпеня, мы запрашаем вас на анлайн-канцэрт салідарнасці у межах выбітнага Свята музыкі ў Львове, якое ўжо больш за 8 год збірае на 40 лакацыях па ўсім горадзе болей за 100 000 наведвальнікаў і 200 удзельнікаў. У гэтым годзе ўпершыню за гісторыю львоўскага фэста ў самым сэрцы горада арганізавана сцэна Беларускай Культурнай Салідарнасці. У праграме: вядомыя музыкі Сяржук Доўгушаў, Аляксей Варсоба і «Разбітае Сэрца Пацана», паэт і перакладчык Алесь Плотка. Сяржук Доўгушаў — вядомы этна-музыка і папулярызатар фальклору, спявак, лідар гурта Vuraj, заснавальнік установы «ЭтнаТрадыцыя» (Tradycyja) і грамадскай ініцыятывы «Спеўны сход». Аляксей Варсоба — акардэаніст, педагог, кампазітар, імправізатар (праекты Port Mone Trio, Warsoba, роздІловІ, Minsk Improvisers Orchestra (МІО). «Разбітае Сэрца Пацана» (акустыка) — беларускі гур
Hide player controls
Hide resume playing