Менш за месяц застаецца да найстаражытнага свята Купалле. Па добрай традыцыі ў гэтым годзе адзначаць яго будуць у Александрыі на беразе Дняпра, дзе шмат гадоў таму пралягаў шлях з варагаў у грэкі. Як і любое вялікае свята, фестываль «Александрыя збірае сяброў» патрабуе сур'ёзнай падрыхтоўкі. У сувязі з гэтым 10 чэрвеня ў аграгарадку Александрыя адбылося выяздное пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню рэспубліканскага свята, дзе абмяркоўваліся ўсе яго арганизацыйныя аспекты.
Hide player controls
Hide resume playing