Музыка Игорь Лученок Стихи Рыгор Бородулин Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою ты стаў чысцей I не страцiў святое штосьцi. Помнiць свой на iржышчы цень, Не забыць, як завуць суседа, Помніць, як сустракае дзень За вясёлым сталом бяседа. Не забыць, як марозам злым Клямка пальцы пячэ балюча I адкуль на стале тваiм Бохан свежага хлеба пахучы. Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою ты стаў чысцей I не страцiў святое штосьцi.
Hide player controls
Hide resume playing