«ВЯСЁЛАЯ МАСЛЕНІЦА» АДБЫЛАСЯ Ў ШКЛОВЕ. У суботу, 13 сакавіка, на плошчы каля раённага Дома культуры было асабліва шумна і шматлюдна. У пахмурны і халодны дзень тут праходзіла народнае свята «Вясёлая Масленіца». З самай раніцы на плошчы ўзводзіліся гандлёвыя рады, а 11-й - свята ўрачыста адкрылася, вабячы ўсіх шклаўчан вясёлымі песнямі, цікавымі гульнямі ды смачнымі масленічнымі пачастункамі. Насычаная музычная праграма свята складалася з выступленняў народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Бліскавіца” раёнага Дома культуры, вакальных ансамблей “Дзяўчаты” Гавядскага сельскага Дома культуры і “Чарняначка” Чанянскага сельскага клуба, салістаў Тамары Лёгкай (вакальны ансамбль “Вітанне” Гарадзецкага сельскага Дома культуры), Віктара Шмагурова (Слабадскі сельскі клуб-бібліятэка), Веры Азарэвіч (Александрыйскі Центр культуры і вольнага часу) і г.д. Таксама, калі артысты спявалі, кожны мог прыняць ўдзёл у цікавых масленічных гульнях: “Трапны стралок”, “Рыбак і рыбкі”, перацягванне каната, “Лазня”, бой падушк
Hide player controls
Hide resume playing