Напэўна, вы не раз елі бліны з маслам, смятанаю, мачанкаю, але ці ведалі, што іх можна падаваць у іншай форме? З начыненнем і падпечаныя ў духоўцы. Такія бліны называюць наліснікі. Начыненне можа быць абсалютна рознае – ад рыбнага, мяснога ці грыбнога фаршу да садавіннага сочыва. Прыгатуем смачны сняданак або дэсерт і начынім бліны тварагом. 💢 Бліны ў нашых продкаў заўсёды асацыяваліся з аграрным календаром. Часта іх падавалі на святы, гатавалі іх не толькі з пшанічнай мукі, такі спосаб з’явіўся значна пазней. Спачатку бліны былі грубыя, іх гатавалі з грачанікавай або жытняй мукі, з пшанічнай мукі бліны былі тоўстыя і падобныя да хлеба. ☝️Танюсенькія бліны, у якія можна было заварочваць начыненне, з’явіліся толькі ў ХІХ стагоддзі пад заходнім уплывам і сталі традыцыйнай стравай для беларусаў і ўкраінцаў. Прычынай з’яўлення наліснікаў сталі печкі-пліты “англічанкі” з больш-менш стабільным жарам, якія тады пачалі з’яўляцца ў гаспадарцы. Бліны стала смажыць хутчэй і прасцей. Тонкі і эластычны блін стаў добрай абалонкай для пэўнага начынення. Сапраўднымі наліснікамі лічацца бліны з тварагом, прыпечаныя ў печы. 📌 Гатуем: мука 200 г малако 450 мл масла 50 г 3 яйкі 2 ст. лыжкі алею тварог 400 г 1 ст. лыжка смятаны соль і цукар па смаку *Запякайце пры тэмпературы 150 грудусаў. Падавайце з сочывам, смятанай ці мёдам. Музыка: Стары Ольса [id5222977|@Stary] Olsa #будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма ЗГАТУЙЦЕ ЯШЧЭ: 🍽 Бліны з мачанкай 🍽 Восеньскі сняданак - каша з гарбуза 🍽 Дэсерт - сырнікіІ з печанымі яблыкамі 👉БОЛЬШ РЭЦЭПТАЎ:
Hide player controls
Hide resume playing