ПРАТАСЕВІЧ Вячаслаў Сцяпанавіч, нарадзіўся г. (. 1992 г.) у в. Роспы Капыльскага раёна, беларускі народны майстар традыцыйных музычных інструментаў, выканаўца на дудцы, скрыпцы, жалейках з саломкі, кмену, чароту і інш. Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны больш за 30 гадоў жыў і працаваў ва Уздзе. 3 1977 г. у Мінску — у Дзяржаўным акадэмічным народным хоры Беларусі імя Г.І.Цітовіча, у фальклорна-этнаграфічным ансамблі «Харошкі» — майстар па рамонце і настройцы унікальных народных музычных інструментаў. Вырабляў дудкі, жалейкі, альты, скрыпкі, цымбалы, ліры і іншае, якія вылучаюцца прыемным тэмбрам, добра трымаюць строй. Інструменты Пратасевіча выкарыстоўваюць у канцэртнай практыцы вядомыя творчыя калектывы Беларусі. Многія інструменты зберагаюцца ў Дзяржаўным музеі БССР, Уздзенскім краязнаўчым музеі, Літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску. Для Пратасевіча-выканаўцы былі характэрны разнастайнасць п
Hide player controls
Hide resume playing