У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live у фармаце Premium гурт Стары Ольса святкуе сваё 20-годдзе. З гэтай нагоды музыкі падрыхтавалі сюрпрызы, якія пакажуць разам з этапнымі творамі.
У размове з Міраю Шульц яны распавядуць пра свой пяты тур па ЗША, у межах якога далі 113 выступаў за 45 дзён, ды згадаюць самыя цікавыя і нечаканыя факты з гісторыі сваёй каманды.
Песні, якія гучаць у праграме:
00:21 Песня а князю Вітаўце (15 ст., музыка народная, словы нязначна апрацаваныя В.Ластоўскім, аранжыроўка Стары Ольса)
03:48 Штурм замка Пулен (музыка Стары Ольса, словы Змітра Са...сноўскага паводле гістарычных крыніц)
11:59 Келіх кола (17 ст., музыка і словы народныя, аранжыроўка Стары Ольса)
18:10 У карчме (15 ст., словы і музыка народныя, пераклад з лацінскай З. Сасноўскага, А.Апановіча і А.Чумакова)
27:55 Zombie (музыка і словы Далорэс О’Рыярдан)
35:58 Пена піва (словы і музыка Змітра Сідаровіча)
40:00 Шлях (музыка Стары Ольса)
Hide player controls
Hide resume playing