Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, чытае верш Аркадзя Куляшова “Бывай“ (1928). #незагаснуцьзоркіўнебе - паэтычная хрэстаматыя да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў 👉 Усе творы 🔳 Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, арганізатар культурніцкага жыцця. Нарадзіўся ў 1973 годзе. Скончыў БДУ, выкладаў замежную літаратуру на філалагічным факультэце БДУ, у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Я. Коласа, у Беларускім Калегіуме, Школе маладога літаратара пры ліквідаваным уладамі Саюзе беларускіх пісьменнікаў, кіраваў “Перакладніцкай майстэрняй“. Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра (2009-2017). Аўтар кніг вершаў “Старыя вершы“, “Лісты з-пад коўдры“, “Землякі, альбо Беларускія лімерыкі“, “100 лістоў на “, “Бэрлібры“, “Несіметрычныя сны“, “Цягнік Чыкага-Токіё“, “Школа травы“ і інш. У перакладзе Андрэя Хадано
Hide player controls
Hide resume playing