У апошні дзень лета гурт “Разбірае сэрца пацана“ выпусціў новы альбом “Ашчушчэнія“ — пра страхі, надзеі і перажыванні. Альбом ствараўся ў Мінску — да таго, як частка музыкаў каманды была вымушана эміграваць у Кіеў. Цяпер “РСП“ калясіць з канцэртамі па Польшы. 9 верасня, грае ў варшаўскім клубе “Hydrozagadka“, а пасля польскіх гастроляў распачне беларускі тур. Правяраем свае ашчушчэнія ад песень РСП і слухаем гутарку пра новы альбом, прыгоды музыкаў у Кіеве і сум па Беларусі.
Hide player controls
Hide resume playing