Як Агнешка Рамашэўская–Гузы прыдумала “Белсат“? З чаго пачынаўся тэлеканал, што атрымаў цяпер ганаровае званне “экстрэмісцкага“? Чаму памяшканне, у якім паўстала першае выданне галоўнай інфармацыйнай праграмы “Аб’ектыў“, называлі моргам і што там знайшлі пад столлю? Пра ўсё гэта апавядае дакументальны фільм Януша Гаўрылюка “Дарога“. А дарога сапраўды няпростая, бо ў 2007 годзе мала хто верыў у поспех тэлеканалу для Беларусі (нават амерыканскія медыі, што даследавалі пытанне, адмовіліся ад гэткага праекту з прычыны вялікай небяспекі і дарагоўлі). За 10 гадоў (2007–2017) у межах найбуйнейшага польска –беларускага медыяпраекту працавалі і працуюць сотні асобаў, з нуля было пабудаванае прафесійнае і ўплывовае TV, якога баяцца ўлады Беларусі. Цяперашні “Белсат“ – гэта моцная дакументалістыка. Дзясяткі рэйтынгавых праграмаў пра культуру, гісторыю, палітыку. І, вядома ж, самае галоўнае – некалькі гадзінаў жывога эфіру, у якім абмяркоўваюцца самыя
Hide player controls
Hide resume playing