Ад родных нiў, ад роднай хаты У панскi двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. I цягам доўгiя часiны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокiя тканiны На лад пярсiдзкi ткуць яны. А за сьцяной сьмяецца поле, Зiяе неба з-за акна,- I думкi мкнуцца мiмаволi Туды, дзе расьцьвiла вясна; Дзе блiшча збожжа ў яснай далi, Сiнеюць мiла васiлькi, Халодным срэбрам зьзяюць хвалi Мiж гор лiючайся ракi; Цямнее край зубчаты бора... I тчэ, забыўшыся, рука Замiж пярсiдзкага вузора Цьвяток радзiмы васiлька.
Hide player controls
Hide resume playing