Чытанні ўночы з 29 на 30 кастрычніка ў Курапатах вершаў расстраляных паэтаў сталі такой самай традыцыяй, як святкаванне Дня Волі ці Дзядоў. “Ноч расстраляных паэтаў” была патрэбная беларусам, каб памяць пра рэпрэсіі, пра злачынствы так званай савецкай улады ў дачыненні да беларусаў і беларускіх літаратараў у прыватнасці не згасла. Каб мы не дазволілі гісторыі паўтарыцца. Але, відаць, вучыцца ў гісторыі хацелі далёка не ўсе… Чаму было прынята рашэнне змяніць фармат “Ночы расстраляных паэтаў” і як нарадзілася ідэя перакладу на іншыя мовы твораў “Нерасстралянай паэзіі”? Чаму беларускі рэжым наймацней стараецца біць па ўсім нацыянальным? “Усё мінае” — дзе знайсці сілы, каб дачакацца зменаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае пісьменніца і настаўніца Ганна Севярынец.
Hide player controls
Hide resume playing