Лічым дні да фэсту і пазнаём хэдлайнараў бліжэй. Выканаўца інтэрнэт-хіта «Рэха тысячы вакзалаў» Марыя Чайкоўская піша пранікнёную лірыку пра каханне – гэтакія «Новыя песні пра галоўнае». «Крохкая дзяўчына, якая піша крохкую музыку» - напісаў пра яе адзін музычны сайт, і з гэтым цяжка паспрачацца. Сімбіёз джазавай школы, класікі і імпрэсіянізму – рэцэпт выдатных музычных гісторый.
Hide player controls
Hide resume playing