21 красавіка святкуе свой дзень нараджэння наш добры сябра, эксклюзіўны мастак-партрэціст Эжэн Шушу. Роўна пяць гадоў таму назад ён упершыню і менавіта ў гэты ўрачысты дзень правёў свой першы майстар-клас па маляванню мінчанак у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Ён малюе хутка і выразна, вокамгненна перадае характар мадэлі, яе настрой, непаўторныя рысы хараства і гарманічны стан душы. Як прызнаецца сам мастак, яго вабіць у беларускіх жанчынах, менавіта, гэты сінтэз хараства і гармоніі, якімі іх шчодра адарыла маці-прырода. Мастак таксама перадае намалёваныя партрэты ў падарунак жанчынам, бо ўпэўнены, што гэта прыносіць шчасце: будзе ў іх доме ўзорнае сямейнае жыццё, народзяцца мілыя і паслухмяныя дзеткі і г.д.
Hide player controls
Hide resume playing