15 студзеня ў парафіяльным касцёле ў Адэльску ўшанавалі памяць памерлых пробашчаў парафіі ў 20-тую гадавіну іх смерці. У гэты дзень прысутныя маліліся ў інтэнцыі в.п. кс. Пятра Барташэвіча і в.п. кс. Фелікса Сарокі. Урачыстасці распачаліся ў мясцовым клубе мерапрыемствам, якое кс. проб. Валерый Быкоўскі падрыхтаваў разам з парафіянамі. На ім госці пачулі пра жыццё шаноўных адэльскіх пробашчаў. Дэкан гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы дацэнт Эдмунд Ярмусік прадставіў рэферат пра памерлых святароў, прыгадваючы нялёгкія часы, у якіх ім прыйшлося выконваць святарскую паслугу. Сваім сведчаннем аб пробашчах падзяліліся іх выхаванцы: кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. пралат Антоні Ханька, а таксама міністранты в.п. святароў Фелікса і Пятра.
Hide player controls
Hide resume playing