Myvideo

Guest

Login

Гамяльчанка дабіваецца праз суд крымінальнай справы па факце збіцця амапацамі пратэстоца

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

У судзе Чыгуначнага раёну Гомля адбыўся разгляд скаргі 61-гадовай Святланы Салодкай, якая дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў АМАПу, якія нанеслі ёй і яе сыну цялесныя пашкоджанні дубінкай падчас паслявыбарных пратэстаў 11 жніўня 2020г. Суддзя Парэмскі адмовіў Святлане Салодкай, спаслаўшыся на тое, што суд не можа адмяніць рашэнне следчага, які адмовіў сп. Салодкай і яе сыну ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць апамаўцаў. Цікавая акалічнасць – у маі суддзя Чыгуначнага суду Шэршнёў, які разглядаў аналагічную заяву сп.Святланы, вынес пастанову – адмяніць рашэнне следчага СК Гераіма аб не ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць амапаўцаў. Але неўзабаве рашэнне суддзі Шэршнёва было адменена, а справу накіравалі на паўторны разгляд. Акалічнасці справы ў відэа сайта «Гомельская вясна» Аўтар Ларыса Шчыракова Гомельская вясна

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later