На мінулым тыдні выйшаў пятнадцаты выпуск “Стартапніцы” — сумеснага праекта Еўрарадыё і пра дзёрзкіх беларускіх прадпрымальнікаў і смелых інвестараў. А значыць, час падводзіць прамежкавыя вынікі. Наш сённяшні госць — Валерый Астрынскі, сузаснавальнік адзінай беларускай сеткі бізнес-анёлаў Angels BAND. Мы пагаворым з ім пра бізнес-клімат і аптымізм, пра тое, як адчуць перспектыўнасць ідэі, пра патрабаванні інвестараў да праекта і пра многае іншае, на што павінны звяртаць увагу тыя, хто пачынае сваю справу. Таксама мы папросім Валерыя ацаніць стартапы, распрацоўшчыкі якіх былі гасцямі нашай студыі, і перспектывы тых сфер, у якіх беларускія прадпрымальнікі любяць пачынаць праекты. Дапамагаць нам будзе рэдактарка Юлія Няхай.
Hide player controls
Hide resume playing