Бутрым Венанцы Вікенцьевіч нарадзіўся 9 верасня 1936 года ў горадзе Баранавічы. У 1965 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці чарчэнне і маляванне. Падчас вучобы, у 1963 – 1965 гадах, працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ №9 горада Мінска. Па заканчэнні вучобы вярнуўся ў Баранавічы і 2 гады працаваў настаўнікам па сваёй спецыяльнасці ў СШ №1 горада Баранавічы. З 1967 па 1996 год, да выхада на пенсію, працаваў мастаком у Баранавічах у Брэсцкіх мастацка-вытворчых майстэрнях, перайменаваных пазней у камбінат “Мастацтва” Мастацкага фонда БССР. Памёр 16 жніўня 2003 года. Мастак Венанцы Бутрым займаўся творчасцю ў галіне жывапісу і графікі, а таксама літаратурнай творчасцю: пісаў вершы і прозу на беларускай і рускай мовах. Мастакоўская творчасць Венанцыя Бутрыма. Паводле сваёй працы Венанцыю Бутрыму давялося афармляць частку экспазіцый Баранавіцкага краязнаўчага музея, экспазіцыі Музея гісторыі чыгуначнага транспарта, школьныя музеі. Ім былі выкананы вітражы для ЗАГСа, якія
Hide player controls
Hide resume playing