Сёння ў “Стартапніцы“ AR-стартап Live Labels, які ажыўляе этыкеткі, візітоўкі і нават кніжкі. Ідэя простая, і таму геніяльная: месца на этыкетках абмежаванае, а сказаць патэнцыйнаму пакупніку хочацца шмат. Live Labels вырашаюць гэтую праблему з дапамогай дапоўненай рэальнасці. Напрыклад, наводзіш смартфон з праграмай на этыкетку гарэлкі, і на стале з'яўляецца мульцяшная дзяўчынка, якая кажа тост! Як працуе стартап, хто яго патэнцыйныя кліенты, якія цяжкасці каманда бачыць на шляху таго, каб Live Labels заваяваў свет? Пра гэта мы пагаворым з дырэктаркай па развіццю стартапа Юліяй Раманоўскай-Серыкавай.
Hide player controls
Hide resume playing