🔶 Як Кузьнечыкі ўцяклі з пасольства Швэцыі Бацька і сын Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі амаль два гады правялі ў пасольстве Швэцыі ў Менску. У верасьні 2020 году яны ратаваліся ад міліцыі, пераскочылі праз агароджу і засталіся на тэрыторыі амбасады Швэцыі. На гэты крок іх штурхнула тое, што абодва сталі фігурантамі крымінальнай справы за ўдзел у акцыі пратэсту. У інтэрвію Радыё Свабода Кузьнечыкі расказалі, як ім удалося зьбегчы з-пад носа ў ГУБАЗіК і КДБ, пра першыя дні ў Латвіі і беларускую мову. #радыёсвабода #беларусь #Кузьнечыкі
Hide player controls
Hide resume playing