Здаровыя дзеці – здаровая нацыя – упэўнены педагагічны калектыў яслі-садка №110 горада Віцебска. З маленства тут далучаюць да спорту і выхоўваюць волю да перамогі. У дашкольнай установе працуе свой алімпійскі музей, які папаўняецца новымі экспанатамі. У музеі сабраны фотаздымкі алімпійскіх чэмпіёнаў з Віцебскай вобласці і Беларусі, ушанаваных на алеі Алімпійскай славы. На паліцах ўзнагароды спартсменаў, тэматычная літаратура, плакаты, спартыўны інвентар. Дзеці могуць дакрануцца да кубкаў, вымпелаў, медалёў і даведацца пра іх гісторыю. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Hide player controls
Hide resume playing