20 гадоў сучаснасці незалежнай Беларусі нязменна ідуць з грыфам “ex-USSR“. І хоць развал Саюза ўжо стаў часткай гісторыі, цяжка знайсці сучасніка, які не меў бы свайго меркавання пра постаці і факты таго часу. Дагэтуль цягнуцца спрэчкі, пераацэньваюцца ролі і кожны піша свой “уласны працяг“ гэтай хронікі. “Нічога не здараецца ў нашым жыцці проста так, а смерць аднаго аб'екта — заўсёды пачатак жыцця новага“, — кажа герой сённяшняга відэападкасту. Хто такія “асноўныя дэманы“ 1991-га года, чаму беларусы — нацыя з дулінай у кішэні і ў чым іх сапраўдная шалёнасць, расказвае Аляксандр Кулінковіч тут.
Hide player controls
Hide resume playing