...А можа й праўда... Мо Цябе й няма?.. ...Ну дзе Ты, Бог? У чым твая прысутнасць? Халодзіць кроў няўцямная вайна... Няўжо ж у ёй Твая святая сутнасць? Няўжо ёсць сэнс ў крывавай валтузні, у смерці тых, хто шчыра ў Цябе верыў. А тыя, хто загразнуў у хлусні, Трымаюць верх над праўдай і даверам. А тыя, хто Твой голас і не чуў, Сціраюць сцягам кроў з целаў дзіцячых... Ну дзе ж Ты, Бог?! Хіба ж Ты там “заснуў“?! Ну як жа так?! Ты ж, пэўна, гэта бачыў?! Ты ж, пэўна, чуеш стогн і плач дзяцей, цнатлівых, чыстых?! Ў чым яны павінны?! Маўчыш... Ці скажаш, што нам трэ часцей Табе маліцца за душы нявінных. А я ж малюся!.. Ці й Табе казаць?! Штодзённа ж чуеш ўсе мае малітвы! Малюся так, што хочацца крычаць Ад болю гэтай бессэнсоўнай бітвы!.. Прабач, мой Божа! Можа й жорстка я. Мажліва трэба звыкнуцца, скарыцца. Ды як абвыкнуцца, калі зямля, Зямля братоў ў пажарышчы дыміцца... ...Ды толькі што я... Мо Цябе й няма... Бо дзе ж Ты, Бог? У чым Твая прысутнасць? ...Халодзіць кроў няўцямная вайна... Няўжо ж у ё
Hide player controls
Hide resume playing