Myvideo

Guest

Login

А слабо без трубачкі У Мінску зявілася ініцыятыва супраць пластыкавых трубачак

Uploaded By: Myvideo
1,108 views
0
0 votes
0

Адпачываеце зараз? Набываеце каву, смузі ці ліманад, бавіце час пад кактэйлі? І да кожнага напоя вам дададуць трубачку, а то і две, нават не спытаўшы, патрэбна лі. ? Аднойчы двум мінскім актывісткам надакучыла тлумачыць, чаму ім не патрэбныя кактэйльныя трубачкі і яны запусцілі ініцыятыву “А слабо без трубачкі“. Яны ўпэўнены, што трубачка – з тых адходаў, якіх з лёгкасцю можна пазбегнуць, і адмовіцца ад яе прасцей, чым потым перапрацаваць. І шкода, якую трубачкі наносяць наваколлю, мае глабальны маштаб. ? У прасоўванні сваёй ідэі яны збіраюцца працаваць з кафэ, рэстаранамі, барамі для змянення падыходаў у выкарыстанні трубачак. Ці магчыма схіліць установы харчавання да больш экапрыязных варыянтаў спажывання напояў? Актывісткі цвёрда ўпэўнены, што так. Глядзіце відэа, чытайце артыкул, дазнавайцеся пра альтэрнатывы (а яны ёсць, і нават не адна) і ўвогуле пра zerowaste-культуру, падпісвайцеся на старонку ініцыятывы. Падтрымліваеце дзяўчат?

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later