Жанр: рэпартаж Год: 2009 Краіна: Польшча Мова: беларуская Працягласьць: 00:19:39 Якасьць: DvDRip Відэа: FMP4 352x288 1330Kbps Гук: MPEG Audio Layer 3 44100Hz stereo 64Kbps Пра фільм: Падчас сьвята незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, 3 ліпеня 2008 г., непадалёк ад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі выбухнула бомба. Увесь сьвет пасьля пабачыў спакойнага, разважлівага «бацьку», які на месцы выбуху даваў парады ратаўнікам, як дапамагаць параненым, кансультаваў міліцыянтаў, суцяшаў пацярпелых. Афіцыйная прапаганда трубіла пра кансалідацыю ўсяго народу вакол правадыра. Рэпартаж пачынаецца паказам архіўных фотаздымкаў з месца выбуху. Ноч, машыны “хуткай дапамогі” ды міліцыі, ляжаць параненыя, Лукашэнка ў белым гарнітуры – у цэнтры падзеяў. Раніца пачынаецца першымі сьпекуляцыямі наконт таго, хто і што зрабіў. Вінцук Вячорка, адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ, папярэджвае, што ўлады могуць выкарыстаць выбух дзеля расправы з апазіцыяй. Аляксандр Лукашэнка падчас вайсковага параду на лініі Сталіна дадае: «Гэта гніды. І мы ім пазакручваем шрубы на лабах!» Сярод дзясяткаў арыштаваных – актывісты ўжо няіснай арганізацыі «Белы легіён». Чаму арышты пачалі з іх, можна здагадацца: яны заўсёды былі палітычнымі апанентамі Лукашэнкі і гучна казалі пра гэта. У рэпартажы гаворыцца пра іх утрыманьне пад вартаю, пра допыты, якім яны там падлеглі. Ці баяліся яны, што дзеля палітычных гульняў ім афіцыйна выставяць абвінавачаньне ў здзяйсненьні тэрарыстычнага акту, ці спадзяваліся хуткага вяртаньня на волю? З моманту здарэньня мінула нямала часу. Нягледзячы на шырокамаштабныя акцыі, арышты, масавыя допыты жыхароў сталіцы, павальную дактыласкапію мужчынскага насельніцтва краіны – вінаватых так і не знайшлі. Ці ўдалося што-небудзь даведацца? Ці гэта была чарговая сьпекуляцыя ўладаў? Як гэта мела месца раней у Віцебску? Гэтыя пытаньні сталі прадметам журналісцкага рассьледаваньня, праведзенага аўтарам рэпартажу. Спасылка:
Hide player controls
Hide resume playing