Myvideo

Guest

Login

Традыцыйны строй Дамачаскі строй

Uploaded By: Myvideo
31 view
0
0 votes
0

Дамачаўскі строй Бытаваў у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ў мястэчку Дамачава, вёсках Чэрск, Рудня, Ліпінкі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (зараз у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці). Святочны строй дзяўчыны 1.Сарочка. Палатняная, з адкладным каўняром. Арнаментальнае аздабленне выканана ў тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва, вышыўкі лічанай гладдзю, крыжыкам, коскай, краявым швом. 2. Хвартух (спадніца). Пашыты з паласатай баваўнянай саматканкі, выкананай у тэхніцы чатырохнітовага ткацтва. 3. Фартушок. Пашыты з паласатай напаўваўнянай саматканкі, выкананай у тэхніцы чатырохнітовага ткацтва; абшыты карункамі фабрычнага вырабу. 4.Гарсэт. Пашыты з сукна на баваўнянай падшэўцы. Аздоблены тасьмой і машыннай строчкай. Зашпільваецца на металічныя гузікі. 5. Чылка (галаўны ўбор). Абруч з кардону, абшыты ваўнянай тканінай і тасьмой. 6. Пацеркі 7. Чаравікі Святочны строй хлопца 1. Сарочка. Баваўняная, з каўняром-стойкай. Аздоблена вышыўкай лічанай гладдзю, швом “роспіс“. 2. Штаны. Пашыты з напаўільняной саматканкі. 3. Пояс. Сеткаваты, сплецены з ваўняных нітак; канцы аздоблены махрамі з кіціцамі. 4. Капялюш. Сплецены з саломы. 5. Боты Праект рэалізуецца ўстановай «ЭтнаТрадыцыя» сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later