Арнітолаг і сябра АПБ Павел Пінчук апошнія 20 гадоў вывучае тэндэнцыі ў колькасці і разнастайнасці птушак у цэнтры Палесся. Ён адзін са шматлікіх самаадданых экспертаў, якія складаюць каманду праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў“. Палессе – Амазонія Еўропы: гэта найбуйнейшы некрануты поймавы рэгіён, ён прасціраецца скрозь межы Польшчы, Беларусі, Украіны і Расіі. Каманда праекта працуе на плошчы 5,8 мільёнаў гектараў, каб пашырыць ахоўныя зоны і палепшыць кіраванне імі, аднавіць парушаныя месцы пражывання і вырастання, развіць альтэрнатыўныя крыніцы даходу для мясцовых жыхароў і павысіць дасведчанасць і веды пра важнасць раёна.
Hide player controls
Hide resume playing