Тры чалавекі, якія пацярпелі падчас аварыі ў сталічным мікрараёне Сухарава, знаходзяцца ў бальніцы хуткай дапамогі. ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Гарэцкага і Мазурава. Вадзіцель БМВ падчас павароту сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Траўмы атрымалі два пасажыры маршруткі і вадзіцель БМВ. Механічныя пашкоджанні ў аўтамабіля Peugeot, які наехаў на адламаныя часткі кузава. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Hide player controls
Hide resume playing