Падчас сьвяточнага салюту 3 ліпеня аскепкі ад выбуху аднаго з набояў у Менску забілі жанчыну. Яшчэ не менш як 10 чалавек пацярпелі. Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч у афіцыйным камэнтары заўважае, што “выпадак выключны, раней такіх сытуацыяў у нас не фіксавалася”. За парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі і прадметамі, якія маюць павышаную небясьпеку для навакольных, заведзеная крымінальная справа. Асноўная вэрсія -- няякасныя фаервэркавыя вырабы ад расейскай кампаніі ААТ «Пиро-Росс».
Hide player controls
Hide resume playing